Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.09.2024

Круглы стол «Янка Купала ў гуманітарных даследаваннях»

16 верасня 2024 года Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі праведзены Рэспубліканскі круглы стол «Янка Купала ў гуманітарных даследаваннях».

Дыскусійнае поле, прадвызначанае шматаспектнасцю творчай спадчыны Янкі Купалы (найперш, у святле яе сучаснага пераасэнсавання) стала перадумовай павышанай увагі да Круглага стала з боку даследчыкаў. У мерапрыемстве прынялі удзел музейныя работнікі, прадстаўнікі архіваў, выдавецтваў, выкладчыкі ВНУ, супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Былі абмеркаваны пытанні:
• Асоба Янкі Купалы ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі;
• Творчасць класіка: еўрапейскі і нацыянальны кантэкст;
• Купалазнаўства: набыткі, перспектывы і новыя аспекты даследаванняў;
• Тэксталогія. Напрацоўкі акадэмічнай навукі, асноўныя напрамкі развіцця;
• Музейная і архіўная справа. Роля літаратурнага музея ў вывучэнні і папулярызацыі творчасці класіка;
• Янка Купала і яго атачэнне: кантакты, паралелі, палеміка, узаемадзеянні;
• Літаратурная спадчына класіка ў мовазнаўчых даследаваннях;
• Вывучэнне творчасці Янкі Купалы ва ўстановах сярэдняй і вышэйшай адукацыі: метадычныя аспекты.
Творчасць беларускага класіка вабіць не толькі вастрынёй і палемічнасцю. Анталагічныя па сваёй паэтычна-філасофскай прыродзе вершы ў многім не згубілі сваёй актуальнасці і ў ХХІ стагоддзі, таму традыцыйна шырока прадстаўлены ў сучаснай культурна-гістарычнай прасторы.