10 верасня 2024 года ў прэс-цэнтры БЕЛТА адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Інтэлектуальныя тэхналогіі і штучны інтэлект: будучыня інавацый і іх прымяненне ў розных галінах».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Сяргей Круглікаў, генеральны дырэктар ДНУ «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі»; Сяргей Касанін, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце ДНУ «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі», і Эдуард Сняжко, загадчык лабараторыі аналізу біямедыцынскіх малюнкаў ДНУ «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі».
Эксперты расказалі пра дасягненні ў галіне інтэлектуальных тэхналогій і штучнага інтэлекту, іх уплыў на розныя галіны, як штучны інтэлект дапамагае медыкам; над чым працуюць беларускія навукоўцы. Разгледзелі перспектывы і выклікі, звязаныя з іх укараненнем. Спікеры праанансавалі правядзенне III Форуму IT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі» і адкрытага конкурсу «Лідары штучнага інтэлекту ў Беларусі».
На заканчэнне навукоўцы адказалі на шматлікія пытанні журналістаў.