Дэлегацыя НАН Беларусі прыняла ўдзел у другім Форуме Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс», які праходзіў 2–4 кастрычніка 2024 года ў Калінінградзе на базе Балтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Інстытут гісторыі НАН Беларусі, ФДБАУ «Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі» і Фонд «Гістарычная памяць».
Ключавая задача Форуму — садзейнічаць захаванню агульнай гістарычнай памяці ў Расіі і Беларусі, надаць новы імпульс сумеснай працы па супрацьдзеянні спробам фальсіфікацыі гісторыі і перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны.
Галоўны вучоны сакратар В. Л. Гурскі выступіў на пленарным пасяджэнні з прывітальным словам. З дакладамі таксама выступілі В. Л. Лакіза, М. Г. Жылінскі, І. Л. Капылоў, М. Л. Мыслівец, П. А. Трубчык, С. С. Юрэцкі, А. В. Вайцяховіч, Н. Я. Новік і інш. Падпісаны шэраг пагадненняў паміж беларускімі і расійскімі навуковымі арганізацыямі.