10 кастрычніка 2024 года ў 10.00 у НАН Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё III Форуму IT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі», прымеркаванага да Дня Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі*. Да ўдзелу ў Форуме запрошаны навуковыя арганізацыі, якія займаюцца даследаваннямі ў галіне прымянення метадаў штучнага інтэлекту, прадстаўнікі тэхнапаркаў, рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій, беларускіх прадпрыемстваў, прыватных кампаній, устаноў адукацыі, Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, а таксама школьнікі з усёй Беларусі. Сёлета Форум выходзіць на міжнародны ўзровень дзякуючы гасцям з Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Сербіі, а таксама рэзідэнтам індустрыяльнага парку «Вялікі камень», якія будуць прадстаўляць Кітайскую Народную Рэспубліку.
Удзельнікі Форуму прадэманструюць свае дасягненні ў галіне штучнага інтэлекту на выставе і прымуць удзел у насычанай дзелавой праграме. Галоўнай адметнасцю выставы стане ўдзел беларускіх школьнікаў са сваімі распрацоўкамі ў галіне робататэхнікі.
Арганізатарамі III Форуму IT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі» традыцыйна выступаюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі.
ПРАГРАМА
III Форуму IT-Акадэмограда «Штучны інтэлект у Беларусі», прымеркаванага да Дня Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
10 кастрычніка (чацвер) 2024 года
09.00-18.00 — праца выставы III Форуму IT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі» (НАН Беларусі, пр-т Незалежнасці, 66. Хол першага паверха);
10.00-10.30 — адкрыццё III Форуму IT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі». Узнагароджанне пераможцаў адкрытага конкурсу «Лідары штучнага інтэлекту Беларусі» (НАН Беларусі, пр-т Незалежнасці, 66. Хол першага паверха);
13.30-18.00 — пленарнае пасяджэнне «Актуальныя пытанні развіцця штучнага інтэлекту ў Рэспубліцы Беларусь» (ДНУ «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі, г. Мінск, вул. Сурганава, 6, актавая зала).
11 кастрычніка (пятніца) 2024 года
09.00-18.00 — праца выставы III Форуму IT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі» (НАН Беларусі, пр-т Незалежнасці, 66. Хол першага паверха).
Уся дзелавая праграма будзе праходзіць па адрасе: (ДНУ «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі, г. Мінск, вул. Сурганава, 6)
9.20-11.30 — секцыйнае пасяджэнне «Штучны інтэлект: практычныя аспекты» (актавая зала);
9.20-11.45 — секцыйнае пасяджэнне «Падрыхтоўка кадраў у галіне штучнага інтэлекту» (аўд. 206, 2 паверх);
9.10-11.30 — круглы стол «Штучны інтэлект у медыцыне: сферы, тэхналогіі і перспектывы» (аўд. 206, 2 паверх);
9.20-11.45 — круглы стол «Тэхналогіі штучнага інтэлекту ў Рэспубліцы Беларусь: прававое рэгуляванне, праблемы і перспектывы» (аўд. 203, 2 паверх);
12.00-12.30 — УРАЧЫСТАЯ ЦЫРЫМОНІЯ ДАЛУЧЭННЯ НОВЫХ УДЗЕЛЬНІКАЎ ДА КОДЭКСА ЭТЫКІ Ў СФЕРЫ ШТУЧНАГА ІНТЭЛЕКТУ (актавая зала);
13.30-14.00 — падвядзенне вынікаў III Форуму IT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі» (актавая зала).
16.00-18.00 — урачысты сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню Нацыянальнай акадэміі навук (Канферэнц-зала НАН Беларусі № 2, 4 паверх (ДНУ «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1).
*20 ліпеня 2022 года Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прыняло рашэнне лічыць 13 кастрычніка Днём НАН Беларусі. 13 кастрычніка 1928 года была прынята пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета народных Камісараў БССР аб рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую акадэмію навук.