Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.10.2024

9 кастрычніка ў НАН Беларусі адбыліся перамовы Старшыні Прэзідыума Уладзіміра Гусакова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гючлю Джэмам Ышыкам

9 кастрычніка ў НАН Беларусі адбыліся перамовы Старшыні Прэзідыума Уладзіміра Гусакова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гючлю Джэмам Ышыкам, а таксама прадстаўнікамі Турэцкага фонду «Маарыф».

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі бягучы стан супрацоўніцтва НАН Беларусі і навуковых арганізацый Турцыі, а таксама шляхі развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння. Дасягнута дамоўленасць аб распрацоўцы дарожнай карты супрацоўніцтва. Таксама бакамі прадстаўлены вынікі дзейнасці сумеснага Беларуска-турэцкага даследчага цэнтра, створанага на базе ДНУ «Інстытут філасофіі НАН Беларусі» ў адпаведнасці з пагадненнем паміж НАН Беларусі і Турэцкім фондам «Маарыф». Адзначаны напрамкі далейшай працы Цэнтра як у напрамку гуманітарных даследаванняў, так і адукацыйнай дзейнасці.