Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.10.2024

НАН Беларусі далучылася да рэспубліканскай акцыі «Спіна да спіны»

НАН Беларусі далучылася да рэспубліканскай акцыі «Спіна да спіны» па зборы гуманітарнай дапамогі для жыхароў Курскай вобласці. Мэта акцыі — дапамагчы тым людзям, хто быў вымушаны пакінуць свой дом, пакінуць свой побыт і ранейшы ўклад жыцця.

На сабраныя сродкі неабыякавых супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі былі закуплены цёплыя коўдры, падушкі, камплекты пасцельнай бялізны беларускай вытворчасці, якія будуць перададзены ў месцы часовага рассялення жыхароў Курскай вобласці.

Арганізатарам акцыі выступіла арганізацыя па вытворчым прынцыпе РГА «Белая Русь» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Па ініцыятыве РГА «Белая Русь» у Рэспубліцы Беларусь праходзіць дабрачынная акцыя «Спіна да спіны» па аказанні гуманітарнай дапамогі жыхарам Курскай вобласці і рэгіёнам Расійскай Федэрацыі, якія пацярпелі ад баявых дзеянняў.