Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.10.2024

Уладзімір Гусакоў наведаў Талачынскі кансервавы завод

18 кастрычніка 2024 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў наведаў Рэспубліканскае вытворчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Талачынскі кансервавы завод».

Кіраўнік Акадэміі навук праінспектаваў аб’ект, які зараз будуецца, — сістэму кропельнага арашэння саду прадпрыемства. Уладзімір Гусакоў і вучоны сакратар НАН Беларусі Васіль Гурскі агледзелі падрыхтоўку да пасадкі буякоў; вадаём і помпавую станцыю для падрыхтоўкі раствору для паліву плантацыі дрэў, сартавальны пункт яблыкаў. Не застаўся без увагі і яшчэ адзін новы інавацыйны аб’ект, які таксама зараз будуецца, — новае бульбасховішча на 20 тысяч тон, у якім упершыню ў Беларусі будзе ўкаранёна тэхналогія захоўвання ў газавым асяроддзі з выкарыстаннем прыроднага інгібітару росту этылену. Праінспектавана праца цэха хуткай замарозкі для вытворчасці бульбы.

У час візіту адбылася сустрэча з працоўным калектывам. Былі абмеркаваны пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця прадпрыемства, а таксама праблемныя пытанні.