29 кастрычніка 2024 года ў 10.00 у НАН Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XXI Міжнароднай навуковай канферэнцыі маладых вучоных «Моладзь у навуцы – 2024».
У працы канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі акадэмічных арганізацый і ВНУ Беларусі, Расіі, Узбекістана, Манголіі, Казахстана, Кыргызстана, Азербайджана, Арменіі, Турцыі. Маладыя вучоныя прадставяць вынікі даследаванняў па аграрным, біялагічным, медыцынскім, гуманітарным, фізіка-тэхнічным, фізіка-матэматычным, хімічным і геалагічным напрамках.
У праграме канферэнцыі заяўлены рэкордныя 600 удзельнікаў і больш за 20 секцый. Найлепшыя дакладчыкі будуць адзначаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі.
Па заканчэнні канферэнцыі, 1 лістапада, адбудзецца Міжнародны форум навуковай моладзі «Шлях у навуку», на якім маладыя вучоныя даведаюцца пра працэдуры атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі і магчымасці фінансавання моладзевых навуковых праектаў у Беларусі і за мяжой.
Мэтай Міжнароднай навуковай канферэнцыі маладых навукоўцаў «Моладзь у навуцы» з’яўляецца стымуляванне навукова-тэхнічнага, інавацыйнага патэнцыялу і прэзентацыя праектаў і навуковых распрацовак маладых вучоных, а таксама абмен досведам і думкамі па шырокім коле навуковых пытанняў. Арганізатар канферэнцыі — Савет маладых вучоных НАН Беларусі.
З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца тут.