Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.10.2024

ЦВК Беларусі зацвердзіла візуальную канцэпцыю прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2025 года.

Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь зацвердзіла візуальную канцэпцыю прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2025 года. Візуальная канцэпцыя змяшчае лагатып прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, інфармацыйныя плакаты і банеры, выкананыя ў адзінай стылістыцы, рэкамендацыі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, выбарчым камісіям, сродкам масавай інфармацыі і іншым арганізацыям па выкарыстанні візуальнай канцэпцыі пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 студзеня 2025 года.