19 лістапада 2024 года ў НАН Беларусі адбыўся маладзёжны форум «Беларусь інтэлектуальная: навука, эканоміка, грамадства, адукацыя». У ім прынялі ўдзел магістранты і прафесарска-выкладчыцкі склад Універсітэта НАН Беларусі, члены бюро Саветаў маладых вучоных аддзяленняў навук і арганізацый НАН Беларусі.
З дакладам «Беларуская сацыяльна-эканамічная мадэль як галоўны фактар устойлівага развіцця нашай краіны» выступіў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў. У сваім выступленні кіраўнік Акадэміі навук зрабіў акцэнт на значных дасягненнях, якія зрабіла Рэспубліка Беларусь за апошнія гады. Ён расказаў, якую ролю ў сучасным свеце адыгрывае навука — найважнейшы фактар прагрэсу. НАН Беларусі задае агульную накіраванасць на эфектыўнае развіццё навукі ў краіне, на цеснае ўзаемадзеянне навукі, адукацыі і вытворчасці, на аператыўнае ўкараненне навуковых дасягненняў у рэальны сектар.
Пра падтрымку і перспектывы развіцця таленавітых маладых вучоных у Акадэміі навук расказаў старшыня СМВ НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі. З дакладам «Навукова-тэхналагічнае развіццё Беларусі: дасягненні і сучасныя выклікі» выступіў дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі Валерый Ганчароў. Даныя сацыялагічных даследаванняў па тэме «Павышэнне якасці жыцця беларускага народа» прывёў дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Мікалай Мыслівец. На форуме былі абмеркаваны пытанні, якія сёння хвалююць маладых даследчыкаў.