Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.11.2024

IV Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы клетачнай інжынерыі, імуналогіі і алергалогіі»

21–22 лістапада 2024 года ў Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі будзе праходзіць у гібрыдным фармаце, які спалучае вочныя і анлайн-даклады, IV Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы клетачнай інжынерыі, імуналогіі і алергалогіі». У рабоце канферэнцыі прымуць удзел вядучыя навукоўцы, дактары, спецыялісты ў галіне клетачнай біялогіі, імуналогіі і алергалогіі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Таджыкістана і іншых краін. На канферэнцыі будуць прадстаўлены даклады па актуальных пытаннях клетачнай біялогіі і інжынерыі, клінічнай алергалогіі і алергадыягностыкі, клінічнай імуналогіі і імунапрафілактыкі, а таксама вынікі даследаванняў імунітэту чалавека пры вірусных захворваннях і вакцынапрафілактыкі. Канферэнцыя дасць удзельнікам магчымасць падзяліцца досведам і прыкладамі паспяховага ўзаемадзеяння навукоўцаў і практыкуючых дактароў. Канферэнцыя будзе праходзіць па адрасе г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27. Спасылкі доступу да анлайн-трансляцыі размешчаны на сайце Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі.

Тэгi
#анонсы