Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.11.2024

Прэс-канферэнцыя на тэму «Роля сацыяльна-гуманітарных навук у фарміраванні інтэлектуальнай культуры Беларусі»

19 лістапада 2024 г. у прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Роля сацыяльна-гуманітарных навук у фарміраванні інтэлектуальнай культуры Беларусі». У прэс-мерапрыемстве прынялі ўдзел: Анатоль Лазарэвіч – дырэктар Інстытута філасофіі НАН Беларусі; Мікалай Сухоцкі – намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце, кіраўнік Цэнтра паліталогіі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі і Наталля Перавалава – вучоны сакратар Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Спікеры абмеркавалі шляхі развіцця сацыяльна-гуманітарных навук у Беларусі, іх значэнне ў жыцці грамадства. Гаварылі і пра тое, якія асаблівасці мае беларуская гуманітарная навука, як адбываецца ўкараненне вынікаў сацыяльна-гуманітарных ведаў у грамадскае жыццё, які ён, сучасны вучоны-гуманітарый.