27–28 лістапада 2024 г. у НАН Беларусі адбыўся навукова-практычны семінар «Актуальныя пытанні птушкаперапрацоўчай галіны і развіцця рынку птушкі і птушкапрадуктаў». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел навукоўцы Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі, прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Дзяржстандарту, Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці і іншых арганізацый краіны. У рабоце семінара прыняў удзел Пётр Казакевіч, намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі.
На семінары былі абмеркаваны актуальныя праблемы птушкаперапрацоўчай галіны і развіцця рынку птушкі і птушкапрадуктаў. Сярод іх: птушкагадоўля ў Рэспубліцы Беларусь: сучасны стан, агляд сусветнай птушкагадоўлі; асноўныя тэндэнцыі сусветнага рынку прадуктаў птушкаперапрацоўкі; актуальныя пытанні тэхнічнага рэгулявання; уклад навукоўцаў у нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці мяса птушкі: кармленне, развядзенне; інавацыйныя распрацоўкі ў галіне птушкаперапрацоўкі і інш. Арганізатар мерапрыемства — РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці».