20 студзеня 2025 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў нагрудны знак «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Пятру Казакевічу, намесніку Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, доктару тэхнічных навук, прафесару, член-карэспандэнту. Пётр Пятровіч удастоены высокай узнагароды за шматгадовую плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць, значны ўклад у развіццё аграрнай навукі і сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусі і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння.