Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.01.2025

23 студзеня ў НАН Беларусі пройдуць урачыстасці, прысвечаныя Дню беларускай навукі

23 студзеня 2025 года ў НАН Беларусі адбудзецца рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі.

Пачатак мерапрыемства – 15.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў – 14.00 – 15.00.

У мерапрыемстве прымуць удзел больш за 400 прадстаўнікоў акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі, маладыя навукоўцы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Лепшым навукоўцам і даследчыкам краіны будуць уручаны ўзнагароды.

З 9.00 да 15.00 будзе працаваць выстава дасягненняў і найбольш значных вынікаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь. Усяго ў рамках выставы арганізацыі прадставяць больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе натурных узораў, макетаў, дзеючых мадэляў.

Свае вынікі на выставе пакажуць арганізацыі адзінаццаці міністэрстваў і ведамстваў: НАН Беларусі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, канцэрна «Белнафтахім». Арганізацыі НАН Беларусі прадставяць свае распрацоўкі на пастаянна дзеючай выставе НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці».