Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі віншую навуковую грамадскасць з нашым прафесійным святам – Днём беларускай навукі!
Уклад навукоўцаў у развіццё краіны мае выключнае значэнне. Беларускія даследчыкі паспяхова працуюць па найважнейшых прыярытэтах. З дапамогай найноўшых навуковых дасягненняў Беларусь забяспечвае вырашэнне многіх маштабных задач. Цеснае ўзаемадзеянне акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі дае вынікі, запатрабаваныя ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, медыцыне, адукацыі, многіх іншых сферах грамадскага развіцця.
Сёння без беларускай навукі і яе цэнтра – НАН Беларусі – немагчыма ўявіць паспяховае развіццё грамадства, пашыранае атрыманне новых ведаў, перадавых тэхналогій і інавацыйных мадэляў развіцця. Акадэмія навук з'яўляецца буйным навукова-даследчым цэнтрам сусветнага ўзроўню. Тут адпрацоўваюцца і атрымліваюць практычнае напаўненне новыя формы ўзаемадзеяння навукі і вытворчасці. Шырока ўкараняюцца кластарныя формы, ствараюцца цэнтры і галіновыя лабараторыі па прыярытэтах навукі. Так, у цяперашні час у складзе НАН Беларусі арганізавана і працуе 63 міжведамасныя навукова-тэхналагічныя кластары сусветнага ўзроўню, уключаючы 47 цэнтраў; акрамя таго – 31 галіновая лабараторыя. Наладжаны поўны інавацыйны ланцужок: ад навуковых даследаванняў і атрымання новых ведаў, распрацоўкі на гэтай аснове інавацыйных тэхналогій і вырабаў – да выпуску і рэалізацыі новай запатрабаванай прадукцыі на базе ўласных вытворчасцяў і на прадпрыемствах краіны.
Вынікі дзейнасці нашых навукоўцаў знаходзяць прымяненне ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, медыцыне, адукацыі, ЖКГ і іншых сферах. Яркае таму пацвярджэнне – шырокі пералік работ, адзначаных прэміямі НАН Беларусі, а таксама прызнаных лаўрэатамі конкурсу «Топ-10» фундаментальных і прыкладных дасягненняў. Па выніках 2024 года гэтыя паказчыкі ахопліваюць сферы лазернай фізікі, хіміі новых матэрыялаў, фармацэўтыкі, медыцыны, клетачнай інжынерыі, аграрнай эканомікі, гуманітарных навук. Гэта – вынікі будучыні!
Акадэмія навук паспяхова завяршыла мінулы год. Выкананы практычна ўсе індыкатыўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. У 2024 годзе былі адкрыты новыя лабараторыі, цэнтры, вытворчасці. Сярод знакавых падзей жыцця краіны – палёт першай беларускай жанчыны-касманаўта, Героя Беларусі Марыны Васілеўскай, і яе работа на МКС. Менавіта НАН Беларусі выконвала гэты праект: арганізавала, вяла адбор і суправаджэнне кандыдатаў на палёт, распрацоўвала сумесна з «Раскосмасам» і Расійскай акадэміяй навук навуковую праграму, якая была рэалізавана на МКС. Мы змаглі правесці ўжо III выставу-форум ІТ-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі», на якой было прадстаўлена больш за 100 найноўшых распрацовак, якія характарызавалі розныя бакі такога шматмернага паняцця, як «штучны інтэлект». Арганізавалі Рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці, і падвялі яго вынікі. Сёлета ў конкурсе прыняло ўдзел каля 700 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны, з іх лаўрэатамі і фіналістамі прызнаныя 243 творчыя работы. Лепшым уручаны дыпломы і падарункі.
Зроблена многае, дасягненні ўражваюць. Але трэба будзе зрабіць яшчэ больш!
Дзяржава і асабіста Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка аказваюць сур'ёзную падтрымку Нацыянальнай акадэміі навук. Бо галоўная задача беларускіх навукоўцаў – садзейнічаць навукова-інавацыйнай бяспецы нашай краіны, пабудове інтэлектуальнага грамадства, фарміраванню «разумнай эканомікі», росту канкурэнтаздольнасці айчыннай вытворчасці.
Упэўнены, кансалідацыя вучоных дасць магчымасць забяспечыць дасягненне пастаўленых высокіх навуковых вынікаў у імя працвітання нашай краіны.
Жадаю вам, дарагія калегі, новых адкрыццяў, рэалізацыі смелых планаў і ўпэўненага руху наперад.
Шчасця, дабрабыту, здароўя вам і вашым блізкім!