23 студзеня 2025 года ў НАН Беларусі адбыўся рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 400 прадстаўнікоў акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі, маладыя навукоўцы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.
Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч зачытала прывітанне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі і ўручыла ўзнагароды Адміністрацыі Прэзідэнта. З дакладам аб выніках дзейнасці навуковай сферы краіны выступіў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў. Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч зачытаў Прывітанне Урада Рэспублікі Беларусь і ўручыў узнагароды прадстаўнікам навуковай сферы. Прывітанне ад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь зачытаў намеснік старшыні Сяргей Хаменка. Сяргей Мікалаевіч уручыў узнагароды Савета Рэспублікі. З прывітальным словам да навуковай супольнасці звярнуліся: Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец, старшыня ВАК Аляксандр Гучок, Старшыня ДКНТ Сяргей Шлычкоў, кіраўнікі многіх міністэрстваў і ведамстваў. Лепшым навукоўцам краіны былі ўручаны ўзнагароды.
Ад НАН Беларусі былі ўзнагароджаны: лаўрэат звання «Вучоны года НАН Беларусі – 2024», намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце – начальнік навукова-вытворчага цэнтра «ХімФармСінтэз» ДНУ «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі» доктар хімічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Алена Калінічэнка, а таксама аўтарскія калектывы, работы якіх увайшлі ў ТОП – 10 дасягненняў акадэмічных вучоных у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў за 2024 год.
Космас наш! У рэспубліканскім сходзе навуковай грамадскасці краіны прынялі ўдзел касманаўт Рэспублікі Беларусь, Герой Беларусі Марына Васілеўская і лётчык-касманаўт Расійскай Федэрацыі, Герой Расійскай Федэрацыі Алег Навіцкі. Калектыву Акадэміі навук быў перададзены сцяг Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які пабываў на арбіце Міжнароднай касмічнай станцыі. Марыне Васілеўскай і Алегу Навіцкаму Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў нагрудныя знакі «За заслугі перад Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі».
Свае віншаванні навукоўцам Беларусі даслалі кіраўнікі многіх вядучых сусветных навуковых цэнтраў.
Завяршыўся ўрачысты сход навуковай грамадскасці краіны святочным канцэртам.