Выстава дасягненняў і найбольш значных вынікаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Беларусі прайшла ў Нацыянальнай акадэміі навук у рамках святкавання Дня беларускай навукі.
На выставе было прадстаўлена больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе натурных узораў, макетаў, дзеючых мадэляў. Акрамя таго, былі прадстаўлены іншыя распрацоўкі з выкарыстаннем каталогаў, раздатачных матэрыялаў, прэзентацый, відэаматэрыялаў. Экспазіцыя размяшчалася па кластарах: «Медыцына і фармацэўтыка», «Індустрыя 4.0. Мікраэлектроніка. Штучны інтэлект», «Экалогія. Біятэхналогіі», «Разумная сельская гаспадарка», «Сацыягуманітарнае развіццё», «Нацыянальная бяспека». Свае вынікі на выставе прадэманстравалі арганізацыі: НАН Беларусі, міністэрстваў адукацыі, прамысловасці, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі і харчавання, сувязі і інфарматызацыі, па надзвычайных сітуацыях, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, канцэрна «Белнафтахім».