Паважаны Аляксандр Рыгоравіч!
Ад усёй акадэмічнай грамадскасці прыміце нашы шчырыя віншаванні з безальтэрнатыўнай перамогай і ўсенародным абраннем Вас Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Гэта яскравая дэманстрацыя волі народа і ўпэўненасці, што Беларусь і далей будзе мірнай, стабільнай, нацэленай на тварэнне ў інтарэсах кожнага чалавека.
У гэтую агульную перамогу ўнеслі свой дастойны ўклад і навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Акадэмія навук Беларусі ў цяперашні час з'яўляецца сапраўды Прэзідэнцкай. Праводзіцца велізарная работа па рэалізацыі Вашага курсу, паколькі ён супадае са спадзяваннямі навукоўцаў. Робім і будзем рабіць яшчэ больш для росквіту нашай дзяржавы.
Жадаем Вам моцнага здароўя і далейшых поспехаў у справе служэння Радзіме. Навукоўцы Акадэміі навук – разам з Вамі!
Ад імя ўсёй акадэмічнай грамадскасці –
Старшыня Прэзідыума, акадэмік У. Р. Гусакоў
27 студзеня 2025 года