27 студзеня 2025 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў нагрудны знак апарата НАН Беларусі «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Аляксандру Лакотку, дырэктару ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктару гістарычных навук, доктару архітэктуры, прафесару, акадэміку. Высокай узнагароды навуковец удастоены за высокія дасягненні ў навуковай дзейнасці, захаванне і папулярызацыю культурнай спадчыны беларускага народа і ў сувязі з 70-годдзем. Уладзімір Гусакоў выказаў Аляксандру Іванавічу словы падзякі за ўклад у развіццё навукі і пажадаў новых творчых поспехаў.