21 студзеня 2025 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся адборачны тур рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі». У рамках мерапрыемства была прадстаўлена выстава 52 навукова-тэхнічных распрацовак маладых вучоных НАН Беларусі. Для ўдзелу ў фінале конкурсу экспертным саветам адабраны 20 праектаў:
Намінацыя «Энергетыка, уключаючы атамную энергетыку, і энергаэфектыўнасць»
«Цынк-іонны акумулятар – Сідараў Ілля Андрэевіч (НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўству)
Па пуцёўцы ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў фінал выйшаў праект «Распрацоўка айчыннай мікраэлектроннай кампанентнай базы прыборных структур pin-дыёдаў на аснове арсеніду галію» – Кратовіч Павел Сяргеевіч, Шрамаў Ілля Ігаравіч (Мінскі НДІ радыёматэрыялаў), аўтары якога з'яўляюцца лаўрэатамі Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў, які прайшоў у канцы мінулага года.
Намінацыя «Аграпрамысловыя тэхналогіі і фермерства»
«Рэсурсазберагальная тэхналогія зніжэння алкалоідаў у лубіне і яго выкарыстанне ў прадуктах харчавання» – Данілюк Аляксандр Сяргеевіч (НПЦ НАН Беларусі па харчаванні)
«Машына для абслугоўвання кармавога стала БРЖ» – Рагальская Юлія Мікалаеўна, Міканчук Віталь Валер'евіч, Бярнацкая Дар'я Віктараўна (НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі)
«Соя і яе патагенны комплекс» – Сянькоўскі Ягор Алегавіч (Інстытут абароны раслін)
Намінацыя «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі»
«Тэстар вынослівасці матэрыялаў» – Сазанкоў Аляксей Паўлавіч (Інстытут механікі металапалімерных сістэм ім. У. А. Белага НАН Беларусі)
Намінацыя «Ахова здароўя (медыцынскія тэхналогіі, фармацыя, бія і нанаіндустрыя)»
«Маніторынг працэсу развіцця клетачных культур» – Волкаў Арсеній Уладзіміравіч, Дзёміна Яна Дзянісаўна, Ксяневіч Юлія Вітальеўна (Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі)
«Мікрачып для алергадыягностыкі» – Давыдзенка Анастасія Ігараўна (Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі)
«Біяхімічныя і марфалагічныя паралелі цырозу і рака печані» – Керымава Сапартач Шырдагдыеўна (Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі)
Намінацыя «Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія»
«Інавацыйныя штучныя глебы» – Вансовіч Наталля Васільеўна (Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі, Універсітэт НАН Беларусі)
«Тэхналогія перапрацоўкі вадкіх радыёактыўных адходаў» – Дзікая Анастасія Сяргееўна (Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі)
Намінацыя «Iнфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі»
«Праграмны комплекс для разліку цеплавых і механічных уласцівасцяў кампазіцыйных парашковых матэрыялаў» – Аўлас Арцём Мікалаевіч (Інстытут матэматыкі НАН Беларусі)
«Бесправадная сістэма сувязі для высокааўтаматызаванага транспарту» – Газа Віталь Валянцінавіч, Дрозд Вераніка Вітальеўна, Холад Ягор Аляксандравіч (Аб'яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі)
«Персанальны медыцынскі асістэнт» – Карпенка Ганна Дзмітрыеўна, Шуманская Ксенія Дзянісаўна, Сальнікаў Данііл Андрэевіч (Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі)
Намінацыя «Экалогія»
«Тэхналогія культывавання герыцыя грабеньчатага» – Вялюгіна Анастасія Сяргееўна (Інстытут лесу НАН Беларусі)
«Алелапатычны патэнцыял інвазіўных раслін з магчымасцю яго практычнага выкарыстання» – Карасёва Алена Мікалаеўна, Фралова Таццяна Віктараўна (Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі)
«ДНК-тэст для вызначэння гібрыдаў сабак (воўк, шакал, сабака)» – Молчан Уладзіслаў Алегавіч (НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах)
Намінацыя «Грамадства і сацыяльная сфера»
«Распрацоўка эскізаў сучаснага жаночага адзення на аснове беларускага традыцыйнага касцюма» – Комлік Вера Сяргееўна (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі)
«OCR мадэль для распазнавання старабеларускіх друкаваных тэкстаў з выявы» – Мацеша Дар'я Сяргееўна (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы i літаратуры НАН Беларусі)
Намінацыя «Лепшая бізнес-ідэя»
«Харчаванне дзяцей – здароўе нацыі» – Напрэенка Вікторыя Міхайлаўна (Інстытут мяса-малочнай прамысловасці)
«Брэнд адзення Shish Lolita» – Шыш Лаліта Аляксандраўна (Універсітэт НАН Беларусі)
Рэспубліканскі маладзёжны праект «100 ідэй для Беларусі» праводзіцца з мэтай прыцягнення моладзі да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, шырокага прадстаўлення вынікаў іх навукова-даследчай дзейнасці. Фінал конкурсу запланаваны на сакавік бягучага года.