Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.02.2025

Станіслаў Нічыпаровіч узнагароджаны Вялікім медалём НАН Беларусі

5 лютага 2025 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў нагрудны знак «За заслугі перад Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі» Станіславу Нічыпаровічу, намесніку дырэктара РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука», кандыдату эканамічных навук, дацэнту. Высокай узнагароды Станіслаў Антонавіч удастоены за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне акадэмічнага кнігавыдання, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з 80-годдзем.

Падчас уручэння высокай узнагароды Уладзімір Гусакоў адзначыў: дзякуючы дзейнасці Станіслава Антонавіча, «Выдавецкі дом «Беларуская навука» ператварыўся ў буйное выдавецкае прадпрыемства, сапраўдны цэнтр айчыннай навуковай паліграфічнай індустрыі, які аказвае станоўчы ўплыў на развіццё адукацыі і навукі нашай краіны. Калегі ад усяго сэрца пажадалі Станіславу Антонавічу добрага здароўя і новых творчых поспехаў.