Дарагія жанчыны!
Паважаныя калегі!
Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ад сябе асабіста сардэчна віншую вас з доўгачаканым вясновым святам − Днём жанчын!
Гэтае свята невыпадкова стала ўвасабленнем вясны, любові і прыгажосці – усяго, што звязана ў сэрцы кожнага чалавека з вобразам мамы, сястры, каханай. Вось чаму гэтыя ўзнёслыя пачуцці становяцца для нас крыніцай надзей на мірную будучыню і ўмацоўваюць імкненне да стварэння.
Роля жанчыны ў сучасным свеце імкліва павышаецца: ніколі гісторыя не ведала такой высокай актыўнасці жанчын на самых адказных накірунках развіцця грамадства, у жыццёва важных галінах эканомікі і дзяржаўнага будаўніцтва. І гэта невыпадкова: хто, як не вы прывыклі несці на сваіх далікатных плячах адказнасць не толькі за нараджэнне і выхаванне дзяцей, за дабрабыт сямейнага ачага, але і за поспехі на працоўных месцах. У гады цяжкіх ваенных выпрабаванняў вы спраўляліся з самай цяжкай фізічнай працай, замяняючы пайшоўшых на фронт мужоў, бацькоў і братоў.
Асабліва прыкметна павышаецца роля жанчыны ў навуцы. Многія з вас дасягаюць выдатных поспехаў. Штогод у ліку лаўрэатаў розных прэстыжных узнагарод і прэмій у навуковай сферы – жанчыны-навукоўцы. У НАН Беларусі каля 50 % – жанчыны. Ваш удзел у даследаваннях узбагачае навуковую супольнасць разнастайнасцю і наватарскімі ідэямі. Дарэчы, звання «Вучоны года» нядаўна ўдастоена выдатны вучоны-хімік Алена Мікалаеўна Калінічэнка. Першым беларускім касманаўтам таксама стала жанчына – Герой Беларусі Марына Васілеўская. Нямала жанчын і ў ліку тых, хто абараніў лепшыя, на думку ВАК, доктарскія і кандыдацкія дысертацыі.
Вялікі фізік Марыя Складоўская-Кюры казала: «У навуцы мы павінны цікавіцца рэчамі, а не асобамі». Менавіта працаздольнасць жанчыны стаіць сёння на чале многіх буйных навуковых перамог.
Дарагія жанчыны! Прыміце самыя сардэчныя віншаванні са святам!
Дзякуй Вам за ўсё. За дабрыню, любоў і пяшчоту, працу і цярпенне. За тое, што служыце для нас крыніцай натхнення.
Хай у вашай душы заўсёды будзе вясна! А шчасце, любоў і поспех не пакідаюць вас ніколі! Здароўя, дабрабыту, дабра і добрага настрою вам і вашым блізкім!
Уладзімір ГУСАКОЎ,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік