11 сакавіка 2025 года ў НАН Беларусі пад кіраўніцтвам намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Сцяпанавіча Караніка адбылося пасяджэнне Рэспубліканскай камісіі па разглядзе кандыдатур, якія вылучаюцца для прадастаўлення грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі. На пасяджэнні камісіі былі разгледжаны справаздачы грантаатрымальнікаў аб выніках навуковых даследаванняў, для выканання якіх былі прадастаўлены гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2024 годзе. Асаблівая ўвага была ўдзелена практычнай значнасці і эфектыўнасці вынікаў навуковых даследаванняў і праектаў, выкананых пры грантавай падтрымцы. На мерапрыемстве таксама быў праведзены аналіз эфектыўнасці дадзенай меры дзяржаўнага стымулявання працы.
Да пасяджэння камісіі была прымеркавана прэзентацыйная выстава па абароне справаздач аб выніках навуковых даследаванняў (інавацыйных праектаў), маладзёжных праектаў, для выканання якіх былі прадастаўлены гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі на 2024 год.
У 2024 годзе гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь кіраўнікам і спецыялістам арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры і якія ўнеслі значны ўклад у развіццё адпаведнай галіны былі прадастаўлены ў дзясяты раз. На 2024 год гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі прызначаны 58 спецыялістам. Выдзеленыя гранты былі прадугледжаны на правядзенне даследаванняў і распрацовак у розных галінах навукі, на распрацоўку сучасных методык, вучэбна-метадычных комплексаў, электронных навучальных дапаможнікаў для павышэння якасці навучання навучэнцаў і студэнтаў. Таксама яны накіраваны на стварэнне новых метадаў і медыцынскіх тэхналогій лячэння пацыентаў, дыягностыкі захворванняў; на рэалізацыю творчых праектаў у галіне музычнага і тэатральнага мастацтва, экспазіцый музеяў і выстаў. За кошт грантаў прадугледжана і выкананне маладзёжных праектаў, накіраваных на патрыятычнае выхаванне, вывучэнне гістарычнай спадчыны, далучэнне моладзі да грамадскай дзейнасці, павышэнне яе грамадзянскай актыўнасці.
Большасць праектаў ужо сёння ўкаранёны ў рэальным сектары эканомікі. Асобныя вынікі даследаванняў атрымаюць развіццё пры выкананні новых заданняў дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм.