Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.03.2025

Дэлегацыя НАН Беларусі наведала Санкт-Пецярбургскае аддзяленне РАН

18-20 сакавіка 2025 года дэлегацыя НАН Беларусі ў складзе акадэміка – сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі Аляксандра Шуміліна, дырэктара Інстытута фізікі НАН Беларусі Сяргея Гапоненкі і дырэктара Інстытута прыкладной фізікі НАН Беларусі Міхаіла Хейфеца наведала Санкт-Пецярбургскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук.

Адбылася сустрэча з кіраўніцтвам Санкт-Пецярбургскага аддзялення РАН і яго старшынёй, акадэмікам РАН Андрэем Рудскiм. Былі абмеркаваны перспектывы пашырэння супрацоўніцтва з арганізацыямі НАН Беларусі па такіх кірунках, як штучны інтэлект, машынабудаванне, неразбураючы кантроль, адытыўныя тэхналогіі, менеджмент якасці, фізіка, мікраэлектроніка, біятэхналогіі. Члены дэлегацыі наведалі шэраг інстытутаў і падраздзяленняў Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта Пятра Вялікага. Сярод іх – суперкамп'ютарны цэнтр «Політэхнічны», перадавая інжынерная школа «Лічбавы інжынірынг», навукова-адукацыйная прастора «ЦВЭЛ-СПбПУ». Была абмеркавана Дарожная карта супрацоўніцтва арганізацый НАН Беларусі і СПбПУ.

Дэлегацыя НАН Беларусі прыняла ўдзел ва ўрачыстым пасяджэнні Санкт-Пецярбургскага аддзялення РАН, прысвечаным 95-годдзю з дня нараджэння выдатнага вучонага, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Жарэса Алфёрава, замежнага члена НАН Беларусі.