Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.03.2025

Візіт парламенцкай дэлегацыяй Рэспублікі Сербскай

21 сакавіка 2025 года адбыліся перамовы Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з парламенцкай дэлегацыяй Рэспублікі Сербскай на чале са старшынёй Веча народаў Рэспублікі Сербскай Срэбранкай Голіч. Члены дэлегацыі азнаёміліся з асноўнымі кірункамі дзейнасці і распрацоўкамі арганізацый НАН Беларусі на пастаянна дзеючай выставе «Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці». Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі перспектыўныя кірункі і механізмы двухбаковага супрацоўніцтва. Уладзімір Гусакоў запрасіў групу вучоных Рэспублікі Сербскай наведаць НАН Беларусі для прапрацоўкі перспектыўных напрамкаў сумесных даследаванняў па прыярытэтных вектарах развіцця навукі.

Срэбранка Голіч у гутарцы з журналістамі падзялілася сваімі ўражаннямі ад наведвання НАН Беларусі. «Кіраўнік Акадэміі навук Беларусі паказаў нам усе вашы дасягненні. Мы былі вельмі ўражаныя тым узроўнем развіцця, якога дасягнула ваша краіна ў навуцы і ў тэхніцы. Асабліва развіццём штучнага інтэлекту, касмічнай тэхнікі, матэрыялазнаўства. Мы былі ўражаныя і развіццём медыцыны, асабліва ў галіне лекаў супраць кавіду, поспехамі ў лячэнні ўсіх відаў раку. Таксама вельмі значныя вашы дасягненні ў галіне сельскай гаспадаркі, асабліва тое, што важна для будучых пакаленняў, а менавіта, рэкультывацыя зямлі, якая неабходна для вытворчасці здаровай харчовай прадукцыі. Гэта вялікі кантраст у параўнанні з тым, што цяпер адбываецца ў Еўропе па забруджванні глебы», – адзначыла яна.

Тэгi
#візіты