25 красавіка 2025 года адбудзецца сесія Агульнага сходу НАН Беларусі
Сесію Агульнага сходу НАН Беларусі плануецца правесці 25 красавіка 2025 года. Такое рашэнне прынята Прэзідыумам НАН Беларусі 21 сакавіка 2025 года. На пасяджэнні адобраны парадак дня сесіі, у якi ўключаны два пытанні. Першае – справаздача аб дзейнасці НАН Беларусі ў 2024 годзе і задачы на 2025 год. З дакладам выступіць галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі доктар эканамічных навук Васіль Гурскі. Другое пытанне – унясенне змяненняў у Статут НАН Беларусі. Даклад першага намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэміка Сяргея Чыжыка. Аддзяленням Акадэміі навук даручана правесці з 17 па 24 красавіка 2025 года агульныя сходы аддзяленняў па разглядзе пытанняў, уключаных у парадак дня сесіі Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.