Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.03.2025

Дэлегацыя НАН Беларусі ўсклала кветкі да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе «Хатынь»

22 сакавіка — Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі. 22 сакавіка 2025 года дэлегацыя НАН Беларусі пад кіраўніцтвам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова ўшанавала памяць ахвяр трагедыі і ўсклала кветкі да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел намеснікі Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмікі-сакратары аддзяленняў навук, кіраўнікі навуковых арганізацый НАН Беларусі і структурных падраздзяленняў, прадстаўнікі прафсаюза, Беларускага саюза жанчын, маладыя навукоўцы.

22 сакавіка 1943 года нацысты і іх памагатыя расстралялі і спалілі амаль усіх жыхароў вёскі — 149 чалавек, з якіх 75 дзяцей. Ні ў чым не павінным людзям з вёскі фашысты вынеслі смяротны прысуд. Цудам выжылі адзін дарослы і пяцёра дзяцей. На месцы вёскі ў памяць аб загінуўшых быў створаны мемарыяльны комплекс «Хатынь».