Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.03.2025

Выязное прэс-мерапрыемства ў Інстытуце фізікі імя Б. I. Сцяпанава НАН Беларусі па супрацоўніцтве з Расіяй

26 сакавіка 2025 года Нацыянальны Прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь сумесна з НАН Беларусі правялі выязное прэс-мерапрыемства для беларускіх і саюзных СМІ ў Інстытуце фізікі імя Б. I. Сцяпанава НАН Беларусі. У цэнтры ўвагі – сумесныя распрацоўкі вучоных Беларусі і Расіі і навуковыя праграмы Саюзнай дзяржавы. Прэс-мерапрыемства было прымеркавана да святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

Дырэктар Інстытута фізікі імя Б. I. Сцяпанава НАН Беларусі акадэмік Сяргей Гапоненка, генеральны дырэктар ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка» Максім Багдановіч распавялі пра гісторыю супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх навукоўцаў, аб сумесных навуковых праектах і сумесных праграмах Саюзнай дзяржавы.

Удзельнікі прэс-тура змаглі наведаць шэраг навуковых цэнтраў інстытута, якія актыўна супрацоўнічаюць з Расійскай Федэрацыяй: цэнтр выпрабаванняў лазернай тэхнікі, цэнтр шыроказоннай нана- і мікраэлектронікі, цэнтр лазернай тэхнікі і тэхналогій. Кіраўнікі і супрацоўнікі цэнтраў распавялі прадстаўнікам СМІ аб праектах, якія рэалізуюцца з расійскімі калегамі.