Кіраўніцтва і супрацоўнікі НАН Беларусі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку
12 красавіка 2025 года кіраўніцтва і супрацоўнікі навуковых арганізацый НАН Беларусі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Рабочыя калектывы актыўна наводзілі парадак на працоўных месцах і прылеглай тэрыторыі, азелянялі двары і акультурвалі гісторыка-культурныя аб'екты. У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі на чале са Старшынёй Прэзідыума Уладзімірам Гусаковым працавалі намеснікі Старшыні Прэзідыума, акадэмікі-сакратары, члены Бюро Прэзідыума. Кіраўнікі Акадэміі навук высаджвалі новыя дрэвы, прыбіралі старую лістоту, добраўпарадкоўвалі тэрыторыю. Наведзены парадак і на тэрыторыі Прэзідыума.
Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі 12 красавіка. Штогод яго ўдзельнікамі становяцца каля 3 млн. грамадзян. Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, будуць накіраваны на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі. Узвядзенне Нацыянальнага гістарычнага музея ў раёне вул. Арлоўскай г. Мінска прадугледжана ў 2025-2027 гг. У экспазіцыі музея будуць адлюстраваны ўсе этапы гісторыі краіны і беларускай дзяржаўнасці.