Выязное прэс-мерапрыемства ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі 2025
2 мая 2025 года НАН Беларусі сумесна з Нацыянальным прэс-цэнтрам Рэспублікі Беларусь правялі выязное прэс-мерапрыемства для беларускіх СМІ з наведваннем Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі. Тэма мерапрыемства: «Новыя рэкрэацыйныя магчымасці Батанічнага саду для жыхароў і гасцей сталіцы».
Аб новых накірунках дзейнасці ўнікальнага прыроднага аб'екта і апошніх выніках работы вучоных расказалі вучоны сакратар Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі Павел Белы, загадчыкі лабараторыямі Наталля Белавусава і Тамара Шпітальная, куратары калекцый раслін, супрацоўнікі ЦБС. Былі прадстаўлены новыя магчымасці для наведвальнікаў у гэтым сезоне. Журналісты наведалі шэраг новых знакавых аб'ектаў. Сярод іх – Паляна Перамогі, якая пастаянна абнаўляецца і да Дня Перамогі дапоўніцца новымі элементамі. Асаблівую цікавасць выклікала новая экспазіцыя «Японскі сад», якая адкрылася ў канцы красавіка гэтага года. Тэрыторыю ўпрыгожылі ўваходныя вароты-торыі ва ўсходнім стылі, пергала з лавай і традыцыйны чайны павільён. Мінулай восенню экспазіцыю ўпрыгожыў водны каскад. Гэты аб'ект арганічна дапоўніў аблічча японскага саду. У садзе ўжо квітнеюць нарцысы і дэкаратыўныя яблыні, можна наведаць гадавальнік рэдкіх шматгадовых раслін і палюбавацца калекцыяй бэзу, разнавіднасцяў якога ў садзе каля 270. У цяперашні час у ЦБС НАН Беларусі актыўна функцыянуюць хвойныя, ландшафтная японская і іншыя экспазіцыі, а таксама асвойваюцца новыя тэрыторыі.
Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі з'яўляецца самым буйным у краіне цэнтрам па захаванні біяразнастайнасці жывых раслін, вядучай навуковай установай у галіне інтрадукцыі, акліматызацыі, фізіялогіі, малекулярнай біялогіі, біятэхналогіі, біяхіміі і экалогіі раслін. Даследаванні і практычная работа ў галіне інтрадукцыі раслін забяспечыла стварэнне генафонду дэкаратыўных і гаспадарча-карысных інтрадукаваных раслін з больш як 15 тысяч найменняў, які складае нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь.