Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.05.2025

Вынік праведзенага 02.05.2025 г. адкрытага конкурсу па выбары выканаўцы праекта ў рамках мерапрыемства падпраграмы 9 «Забеспячэнне агульных умоў функцыянавання аграпрамысловага комплексу» Дзяржаўнай праграмы «Аграрны бізнес» на 2021-2025 гады

У адпаведнасці з пратаколам № 2 ад 2 мая 2025 г. пасяджэння конкурснай камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па выбары выканаўцы мерапрыемства Дзяржаўнай праграмы «Аграрны бізнес» на 2021 – 2025 гады вызначаны выканаўца праекта «Стварэнне і апрабацыя элементаў тэхналогіі дакладнага земляробства на РУП «Шыпяны-АСК» Смалявіцкага раёна – Дзяржаўная навуковая ўстанова «Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».