Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.05.2025

У НАН Беларусі адкрылася Міжнародная выстава «Памяць нашай Перамогі», прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі

5 мая 2025 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнароднай выставы «Памяць нашай Перамогі», прысвечанай 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

На выставе прадстаўлены работы беларускіх і расійскіх мастакоў, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, перамозе ў ёй савецкага народа, сучаснаму асэнсаванню нашага гераічнага мінулага. У выставе прымаюць удзел члены студыі ваенных мастакоў Цэнтральнага Дома афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь г. Мінска, жывапісцы, графікі і скульптары Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў г. Санкт-Пецярбурга, г. Цверы: заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь У. В. Уродніч, ганаровы член Расійскай акадэміі Мастацтваў С. М. Барысаў, народны мастак Расійскай Федэрацыі Л. Г. Юга, член Саюза мастакоў Санкт-Пецярбурга А. С. Крыванос, жывапісцы і графікі А. Рындзіна, Ф. Фядзюнiн, У. Сямёнаў і іншыя.

Выстава арганізавана аддзелам старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры падтрымцы Грамадскай палаты г. Цверы і Расійскага клуба праваслаўных мецэнатаў.

З выставай, якая працуе па 5 чэрвеня 2025 года, можна азнаёміцца ў галерэі «Другі паверх» па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава 1, корпус 1.

Уваход – вольны.
Тэгi
#выставы