Дарагія ветэраны, паважаныя калегі!
Ад імя Прэзідыума НАН Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас з надыходзячым святым для ўсяго беларускага народа святам – Днём Перамогі!
У гэтым годзе 9 Мая адзначаецца асабліва шырока і маштабна. Ужо ў 80-ы раз сустракаем мы мірную вясну і адзначаем гераізм нашага народа, праяўлены ў гады ваеннага ліхалецця, яго мужнасць, адвагу, згуртаванасць у барацьбе за свабоду Радзімы. Сёння мы павінны аддаць належнае нашым бацькам і дзядам, захаваць гераічныя подзвігі землякоў, усіх абаронцаў Радзімы ў памяці не толькі цяперашніх, але і будучых пакаленняў.
З кожным годам усё далей у гісторыю сыходзяць падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Але для навукоўцаў яны не губляюць сваёй актуальнасці. Гісторыкі і архівісты дапаўняюць падзеі раней невядомымі фактамі і дакументамі, археолагі – знаходкамі, якія дазваляюць па-новаму зірнуць на многія падзеі 1941-1945 гадоў. На жаль, людзей, якія сталі сведкамі адной з самых страшных трагедый мінулага стагоддзя, засталося няшмат. Для нас гэта адзін з шанцаў паспець іх выслухаць, сабраць успаміны пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, замацаваць у кнігах і электронных базах даных для нашчадкаў. Такім помнікам іх подзвігу стане ўжо 5-я кніга праекта «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!», ініцыятарам якога выступіла НАН Беларусі.
Але памятаюць, на жаль, не ўсе. Сёння асаблівую заклапочанасць выклікаюць спробы абялення ваенных злачынцаў і іх памагатых, перапісвання гісторыі Другой сусветнай вайны. У гэты неспакойны час наша гістарычная памяць аб перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне павінна быць тым падмуркам, які стане асновай нашага гонару. Асновай, якая дазваляе аб'ядноўваць усе пакаленні беларускіх грамадзян. Таму так важна гістарычную праўду данесці да сучаснай моладзі. Бо Вялікая Перамога 80 гадоў таму кавалася шмат у чым рукамі маладых хлопцаў і дзяўчат, камсамольцаў, чый ратны і працоўны подзвіг з кожным днём набліжалі май 45-га.
Дзень Вялікай Перамогі – самы яркі прыклад згуртаванасці нашых суайчыннікаў. Гэта сімвал нязломнай волі, крэпасці духу, гатоўнасці да самаахвяравання і веры ў праваю справу.
Памяць пра гераізм нашых продкаў – у сэрцах беларусаў. Менавіта таму мы ніколі не перастанем адзначаць гэтае свята, што б нi здарылася!
Нізкі паклон Вам, дарагія ветэраны!
Моцнага Вам здароўя, доўгіх гадоў жыцця і душэўнага цяпла!
Шчыра жадаю ўсім дабрабыту і поспехаў!
З Днём Перамогі!
Уладзімір ГУСАКОЎ,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік