Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.05.2025

У НАН Беларусі адбыўся візіт дэлегацыі В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій

12 мая 2025 года ў рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь Генеральнага сакратара Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі В'етнама То Лама НАН Беларусі наведала дэлегацыя В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій на чале з віцэ-прэзідэнтам ВАНТ Чан Туан Анем.

Падчас сустрэчы дэлегацыі з Першым намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі С.А. Чыжыкам бакі абмеркавалі:
  • правядзенне тэматычных анлайн семінараў для падрыхтоўкі сумесных праектаў, якія лягуць у аснову новай дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва арганізацый НАН Беларусі і ВАНТ;  
  • правядзенне конкурсаў сумесных праектаў і павелічэнне колькасці фінансуемых праектаў у рамках конкурсаў;  
  • пашырэнне ўзаемадзеяння паміж акадэміямі па лініі Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук і інш.

У якасці прыярытэтных напрамкаў развіцця супрацоўніцтва бакамі вызначаны аптычныя, лазерныя, святлодыёдныя тэхналогіі; функцыянальныя магнітныя матэрыялы; матэрыялы на аснове графіту/графена; функцыянальныя пакрыццi; металапалімерныя комплексы; біяраскладальная ўпакоўка; распрацоўка тэхналогій перапрацоўкі адходаў пластыка і мінеральных рэсурсаў; водаачыстка; клеткавыя біятэхналогіі; арганамінеральныя ўгнаенні; рэгулятары росту і абароны раслін; стварэнне кутка В'етнама ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі; узаемны ўдзел в'етнамскіх і беларускіх спецыялістаў у праграмах навучання ў магістратуры і аспірантуры ў Беларусі і В'етнаме і інш.

Тэгi
#візіты