Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.05.2025

Дэлегацыя НАН Беларусі прыняла ўдзел у рабоце XVIII Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў-удзельніц СНД

Дэлегацыя НАН Беларусі на чале з галоўным вучоным сакратаром НАН Беларусі Васілём Гурскім прыняла ўдзел у рабоце XVIII Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў-удзельніц СНД «Садружнасць Незалежных Дзяржаў: новыя гарызонты супрацоўніцтва», які праходзіў 14-15 мая 2025 года ў Душанбэ.

Васіль Гурскі і дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ігар Капылоў выступілі з дакладамі на пасяджэнні, прысвечаным сучасным тэндэнцыям навукі і адукацыі. Члены дэлегацыі таксама прынялі ўдзел у пасяджэнні прадстаўнікоў акадэмій навук СНД пад старшынствам прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Таджыкістана Кабілджона Хушвахты. Абмяркоўваліся пытанні далейшага развіцця міжакадэмічнага навуковага супрацоўніцтва. Адбыліся перамовы з Прэзідэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Таджыкістана Кабілджонам Хушвахтам.

14-15 мая ў Душанбэ праходзіў XVIII Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі СНД, для ўдзелу ў якім у сталіцу Таджыкістана прыехалі каля 200 прадстаўнікоў краін Садружнасці. Тэма цяперашняга XVIII Форуму – «Садружнасць Незалежных Дзяржаў: новыя гарызонты супрацоўніцтва». Цэнтральная панэльная дыскусія была прысвечана ўкладу народаў Садружнасці ў Вялікую Перамогу. Форумы навуковай і творчай інтэлігенцыі СНД з'яўляюцца найбуйнейшымі штогадовымі гуманітарнымі мерапрыемствамі на прасторы Садружнасці.