Выязное прэс-мерапрыемства ў Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі
16 мая 2025 года НАН Беларусі сумесна з Нацыянальным прэс-цэнтрам Рэспублікі Беларусь правялі выязное прэс-мерапрыемства для беларускіх СМІ ў Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі. У цэнтры ўвагі – медыцынскія біятэхналогіі і іх практычнае прымяненне. Удзельнікі прэс-тура наведалі Цэнтр клетачных тэхналогій Інстытута. Аб новых распрацоўках арганізацыі журналістам расказалі Андрэй Ганчароў, дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі; Ганна Рубан, загадчык аддзялення клетачнай тэрапіі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі, супрацоўнікі Цэнтра.
Як праінфармаваў Андрэй Ганчароў: «Інстытут біяфізікі займаецца клетачнымі тэхналогіямі ў медыцыне. На сённяшні дзень распрацавана каля дваццаці клетачных прадуктаў для прымянення ў медыцынскай сферы. Сем з іх ужо зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку, а дзевяць знаходзяцца на стадыі рэгістрацыі».
Журналісты азнаёміліся з новымі дасягненнямі ў галіне медыцынскіх біятэхналогій і іх практычным прымяненнем.