Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.05.2025

З 19 па 23 мая НАН Беларусі праводзіць традыцыйны Тыдзень роднай прыроды

З 19 па 23 мая 2025 года арганізацыі Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі праводзяць пляцоўку адкрытых камунікацый «Тыдзень роднай прыроды». Мерапрыемства прымеркавана да святкавання Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці (22 мая)*. ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах», ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі ім. В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі», ДНУ «Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі» і ДНУ «Інстытут лесу» (г. Гомель) падрыхтавалі цэлы шэраг мерапрыемстваў.

19 мая 2025 года адбудзецца адкрыццё Тыдня роднай прыроды, дзе выступяць вядучыя вучоныя Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі, прадстаўнікі навуковых арганізацый, міністэрстваў і ведамстваў. У гэты ж дзень пачне работу IX Міжнародны навукова-практычны семінар «Сучасныя тэхналогіі ў дзейнасці асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый: геаінфармацыйныя сістэмы, дыстанцыйнае зандаванне зямлі» (ГІС-Нарач-2025).

20 мая ў ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах» усе жадаючыя змогуць паслухаць навукова-папулярную лекцыю Ззагадкавыя начныя жыхары» (атрад рукакрылыя).

21 мая ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі ім. В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі» для навучэнцаў школ правядзе On-line лекцыю-урок «Бессмяротныя экасістэмы: пра дзіўнае жыццё балот», а таксама семінар «Адаптацыя лясоў і лясной гаспадаркі Беларусі да змены клімату: новыя аспекты». ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах» для настаўнікаў школ Беларусі арганізуе On-line семінар «Інвазіўныя віды і выкарыстанне грамадзянскай навукі ў барацьбе з імі».

22 мая ў ДНУ «Інстытут лесу НАН Беларусі» адбудзецца інфармацыйна-адукацыйны праект «Дыялогі аб прыродзе», падчас якога маладыя навукоўцы і навуковыя супрацоўнікі выступяць у класах біялагічнага профілю гімназій г. Гомеля, абмяркуюць пытанні біялагічнай разнастайнасці лясных экасістэм і іх экалагічнае значэнне, рацыянальнага прыродакарыстання і дзяржаўнай лясной палітыкі.

23 мая – Заачацвер. У ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах» адбудзецца навукова-папулярная адкрытая лекцыя «Малярыйныя камары як пераносчыкі ўзбуджальнікаў трансмісіўных інфекцый і інвазій». У гэты ж дзень ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі ім. В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі» правядзе акцыю «Чысты бераг» па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні прыбярэжнай паласы Вілейскага вадасховішча.

Па традыцыі ў рамках Тыдня роднай прыроды навукоўцы падрыхтавалі шырокую экскурсійную праграму.

Для навучэнцаў сярэдніх школ будуць арганізаваны азнаямленчыя экскурсіі на тэму: «Калекцыйныя фонды, цэнтр кальцавання і навукова-даследчыя лабараторыі ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах»; «Навукова-даследчыя лабараторыі ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі ім. В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі». Для навучэнцаў сярэдніх агульнаадукацыйных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў г. Гомеля, жыхароў абласнога цэнтра будуць арганізаваны азнаямленчыя экскурсіі з наведваннем музея гісторыі Інстытута лесу, кабінета-музея акадэміка В. А. Іпацьева, навукова-даследчых лабараторый Інстытута.

На працягу Тыдня роднай прыроды можна будзе азнаёміцца з калекцыйнымі фондамі і экспазіцыямі ДНУ «Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі», у т. л. з калекцыямі рададэндрана, якія ўступілі ў фазу цвіцення, і калекцыяй бэзу.

Падрабязна з праграмай Тыдня роднай прыроды можна азнаёміцца на сайце ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах» - https://biobel.by/images/news/2021/nedel-rodnoi-prirodi/programma.pdf

*Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1995 годзе. Галоўная задача Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці – звярнуць увагу грамадскасці на праблему беззваротнага знікнення на зямлі многіх прадстаўнікоў флоры і фаўны. Біялагічная разнастайнасць нашай планеты працягвае скарачацца, а экалагічная раўнавага падвяргаецца зменам. Каля 60 % экалагічнай сістэмы дэградуе або выкарыстоўваецца неразумна, што вядзе да страты біялагічнай разнастайнасці і цяжкіх наступстваў, якія ў бліжэйшыя 50 гадоў могуць пагаршацца.