НАН Беларусі ўдзельнічае ў рабоце Камітэта ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах
Прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у г. Вене (Аўстрыя) удзельнічаюць у рабоце 63-й сесіі навукова-тэхнічнага падкамітэта Камітэта Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах, якая праходзіць у Вене з 2 па 13 лютага 2026 г.
З асноўным дакладам ад нашай краіны выступіла галоўны спецыяліст упраўлення аэракасмічнай дзейнасці апарата НАН Беларусі Ірына Казачок. Яна падкрэсліла, што касмічная дзейнасць у Беларусі ажыццяўляецца ў мірных мэтах і ўносіць значны ўклад у развіццё навукі і тэхнікі, эканомікі і інфарматызацыі грамадства.
Варта адзначыць, што 28 снежня 2025 г. з касмадрома «Усходні» ў касмічную прастору запушчаны два беларускія касмічныя апараты NASBat-1 і NASBSat-2. Спадарожнік NASBSat-1 прызначаны для зандзіравання іанасферы з космасу ў рамках створанай сістэмы радыёметрычнага кантролю калязямной прасторы (атрымліваемая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца для энергетычнага сектара краіны). Спадарожнік NASBSat-2 з дзвюма камерамі інфрачырвонага дыяпазону і адной аптычнай камерай прызначаны для маніторынгу зямной паверхні з мэтай ранняга выяўлення цеплавых анамалій (лясных пажараў) на тэрыторыі Беларусі.