Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.02.2026

У НАН Беларусі адбудзецца Міжнародная канферэнцыя да 95-годдзя Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы

У Мінску 15-16 красавіка 2026 года пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларускі літаратурны працэс: традыцыі і сучаснасць», прысвечаная 95-годдзю Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы.

На канферэнцыі плануецца абмеркаваць шэраг пытанняў, у тым ліку ролю і значэнне Iнстытута ў фарміраванні і развіцці нацыянальнай гуманітарнай навукі, а таксама актуальныя праблемы сучаснага беларускага літаратуразнаўства і творчасць Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы, Івана Мележа, Алаізы Пашкевіч (Цёткі), Івана Шамякіна і інш. У рамках канферэнцыі запланавана правядзенне 16 красавіка рэспубліканскага круглага стала «Алаіза Пашкевіч (Цётка): літаратурная, педагагічная і грамадская дзейнасць».