Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.04.2026

НАН Беларусі і Аман дамовіліся аб правядзенні конкурсу сумесных навуковых праектаў

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Упраўленне па даследаваннях і інавацыях Султаната Аман падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве і правядуць конкурс сумесных навуковых праектаў. Пра гэта ішла размова сёння на сустрэчы намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргея Шчарбакова са старшынёй Упраўлення па даследаваннях і інавацыях Амана Сайфам Абдулой Аль-Хаддабі.

Сяргей Шчарбакоў падкрэсліў, што Акадэмія навук зацікаўлена ў развіцці ўзаемавыгаднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва з Аманам. Сярод прыярытэтных напрамкаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, – штучны інтэлект, робататэхніка, біятэхналогіі, апрасненне вады, ачыстка сцёкаў, машынабудаванне і сельская гаспадарка. Дарэчы, гэтыя прыярытэты лягуць у аснову пагаднення аб супрацоўніцтве. Сярод найбольш значных праектаў аманскі бок адзначыў стварэнне робата для збору фінікаў – адной з найважнейшых і складаных для збору сельскагаспадарчых культур не толькі Амана, але і ўсяго рэгіёну.

Візіт намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргея Шчарбакова ў складзе беларускай дэлегацыі на чале з Міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым у Маскат (Султанат Аман) праходзіць з 1 па 2 красавіка 2026 г.