Беларусь і Аман абмеркавалі фармат правядзення сумеснага форуму «Дыялог ведаў»
Беларусь і Аман плануюць правесці сумесны форум «Дыялог ведаў» для фарміравання перспектыўных сумесных праектаў. Магчымы фармат яго правядзення для даследчыкаў і распрацоўшчыкаў абмяркоўваўся сёння на сустрэчы намесніка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргея Шчарбакова з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі Амана.
Бакі таксама абмеркавалі шырокае кола пытанняў па перспектыўных напрамках двухбаковага навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння і магчымасць заключэння пагаднення аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Міністэрствам адукацыі Амана. У ходзе сустрэчы аманскі бок выказаў зацікаўленасць у эфектыўным выкарыстанні тэхналогій штучнага інтэлекту ў адукацыі.
З аманскага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі саветнік Міністра па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва Мар'ям аль-Рыямi, генеральны дырэктар навуковых інавацый і штучнага інтэлекту Мар'ям аль-Набханi і начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Давуд аль-Шабiбi.
Візіт намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргея Шчарбакова ў складзе беларускай дэлегацыі на чале з Міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым у Маскат (Аман) праходзіць з 1 па 2 красавіка 2026 г.