Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.04.2026

Акадэмія навук і Дзяржстандарт падпісалі план супрацоўніцтва на 2026-2030 гады

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь падпісалі сёння ў ходзе круглага стала план супрацоўніцтва на 2026-2030 гады. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі НАН Беларусі і Дзяржстандарту – Уладзімір Каранік і Алена Маргунова.

Дакументам прадугледжваецца распрацоўка апераджальных стандартаў у прыярытэтных сферах нацыянальнай эканомікі на 2025-2029 гады, у тым ліку ў галіне рабатызаваных сістэм, беспілотных лятальных апаратаў, мікраэлектронікі, штучнага інтэлекту, а таксама падрыхтоўка новых і мадэрнізацыя дзеючых нацыянальных эталонаў і стандартаў, накіраваных на выкананне дзяржаўных праграм. Акрамя таго, бакі плануюць узаемадзейнічаць у рамках работы адпаведных тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі Беларусі і Расіі.

У рэалізацыі мерапрыемстваў плана задзейнічана шырокае кола ўдзельнікаў (больш за дзесяць), уключаючы Інстытут фізікі НАН Беларусі, Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі, Мінскі НДІ радыёматэрыялаў, Аб'яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі, Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі, Інстытут парашковай металургіі, Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны НАН Беларусі, Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі, Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі і інш.