Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.04.2026

НАН Беларусі і Інстытут оптыкі і электроннай інфарматыкі Кітая плануюць адкрыць сумесную лабараторыю

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Інстытут оптыкі і электроннай інфарматыкі Кітая плануюць адкрыць сумесную лабараторыю ў рамках глабальнай ініцыятывы «Пояс і шлях». Пра гэта сёння ішла размова на сустрэчы першага намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Віталія Залескага з прафесарам Інстытута оптыкі і электроннай інфарматыкі Хуачжунскага навукова-тэхнічнага ўніверсітэта КНР Чжу Сяо.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы камбінаваных тэхналогій апрацоўкі матэрыялаў, і магчымасці сінергіі лазерных тэхналогій і магнітна-імпульснай апрацоўкі, якія адкрываюць новыя гарызонты для стварэння высокатэхналагічнай прадукцыі. Размова таксама ішла аб сумесным удзеле ў конкурсе флагманскіх беларуска-кітайскіх навукова-тэхнічных праектаў і ў буйной профільнай выставе ў галіне оптыкі і электронікі, якая пройдзе ў маі 2026 года ў горадзе Ухань.

Усе дамоўленасці аб супрацоўніцтве паміж Хуачжунскім навукова-тэхнічным універсітэтам і Фізіка-тэхнічным інстытутам НАН Беларусі ляглі ў аснову пратакола, які быў падпісаны па выніках сустрэчы намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі Ігарам Смяглікавым і прафесарам Інстытута оптыкі і электроннай інфарматыкі Хуачжунскага навукова-тэхнічнага ўніверсітэта КНР Чжу Сяо.