Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.04.2026

НАН Беларусі прадставіла свае распрацоўкі на 25-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Зварка і рэзка»

Больш за 35 навукова-тэхнічных і інавацыйных распрацовак прадставілі інстытуты і арганізацыі НАН Беларусі на 25-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Зварка і рэзка», якая сёння адкрылася ў Мінску. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прыняў удзел першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Віталій Залескі.

На калектыўным стэндзе Акадэмія навук экспануе распрацоўкі па наступных напрамках: зварачныя тэхналогіі і абсталяванне; кантроль якасці зварных злучэнняў; металаапрацоўка і інструментальнае забеспячэнне; нанясенне ахоўных пакрыццяў; хіміка-тэрмічная апрацоўка матэрыялаў; індукцыйны нагрэў; адытыўная і лічбавыя тэхналогіі ў прамысловасці.

У рамках выставы (з 7 па 10 красавіка) арганізацыямі НАН Беларусі запланавана правядзенне перамоў і дзелавых сустрэч па пытаннях пашырэння прамысловай кааперацыі, прасоўвання навукова-тэхнічнай прадукцыі, а таксама заключэння дагавораў і пагадненняў.
Тэгi
#выставы