За дасягненне ў 2025 годзе найбольш высокіх паказчыкаў у навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай, вытворчай, сацыяльнай дзейнасці дзевяць лепшых арганізацый Акадэміі навук занесены на Дошку гонару НАН Беларусі
Сярод іх:
Інстытут мікрабіялогіі;
НПЦ па матэрыялазнаўству;
НПЦ па земляробству;
Інстытут генетыкі і цыталогіі;
Інстытут гісторыі;
Інстытут прыродакарыстання;
Інстытут фізіялогіі;
Акадэмфарм;
Санаторый «Іслач».
«Занясенне на Дошку гонару – гэта сапраўды вялікае дасягненне ў навуковай і вытворча-інавацыйнай дзейнасці і вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай краіны. Гэта высокія паказчыкі працоўнай і выканаўчай дысцыпліны. Вамі зроблена ўсё для таго, каб пастаўленыя задачы былі вырашаны, а працоўныя калектывы адчувалі сябе сацыяльна абароненымі», – сказаў на адкрыцці Дошкі гонару Старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Каранік.
Ён таксама адзначыў, што конкурс сярод арганізацый НАН праводзіцца ўжо ў 16-ы раз. У гэтым годзе заяўкі паступілі ад трынаццаці арганізацый.
«Бюро было вельмі няпроста выбраць дзевяць лепшых, таму што кожная з арганізацый Акадэміі навук, я ўпэўнены, вартая таго, каб яе ўклад у развіццё навуковай сферы быў адзначаны», – падкрэсліў кіраўнік Акадэміі навук.