Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Караніка са Святам працы
Паважаныя калегі!
Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і сябе асабіста віншую вас са Святам працы – 1 Мая!
Гэтае свята аб'ядноўвае ўсіх, хто сваёй стваральнай працай будуе будучыню нашай краіны. Для акадэмічнай супольнасці праца – гэта не проста работа, гэта высокі заклік, які патрабуе каласальнай самааддачы, смеласці думкі і вернасці сваёй справе. Менавіта ваш талент, уменні і вопыт ствараюць падмурак росквіту нашай краіны, забяспечваючы яе тэхналагічны суверэнітэт.
Свята 1 Мая зараджалася як Дзень салідарнасці працоўных, і сёння нам як ніколі неабходна ўзаемападтрымка і кааперацыя акадэмічных арганізацый з рэальным сектарам эканомікі. Імгненна дасягнуць ідэальнай зладжанасці работы няпроста, але ў цяперашнi імклівы канкурэнтны час у нас няма іншага выйсця, акрамя як у максімальна сціснутыя тэрміны наладзіць эфектыўнае ўзаемадзеянне і навучыцца аптымальна выкарыстоўваць існуючы кадравы патэнцыял і рэсурсы на карысць Радзімы. Упэўнены, што сплаў шматгадовага вопыту акадэмікаў і дзёрзкіх ідэй маладых даследчыкаў у камбінацыі з эфектыўным адміністраваннем дазволіць нам здзейсніць скачок у інавацыйным развіцці і якасці работы.
Дарагія сябры! Жадаю вам невычэрпнай энергіі, яркіх адкрыццяў і моцнага здароўя. Хай у вашых сем'ях пануе мір і дабрабыт, а вясна дорыць сілы для новых здзяйсненняў на карысць любімай Беларусі!
Са святам! З Першамаем!
Уладзімір КАРАНІК,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі