НАН Беларусі прымае ўдзел у Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Ахова здароўя Беларусі – 2026»
На калектыўнай экспазіцыі НАН Беларусі прадстаўлены 15 акадэмічных арганізацый і 44 навукова-тэхнічныя распрацоўкі, якія дэманструюць навуковы і прыкладны патэнцыял акадэмічных арганізацый у галіне медыцыны:
медыцынскае абсталяванне і рэабілітацыйныя тэхналогіі;
фармацэўтыка і біятэхналогіі;
генетыка і персаналізаваная медыцына;
лабараторная і малекулярная дыягностыка;
лічбавая ахова здароўя;
медыцынскія матэрыялы, імплантаты і антыбактэрыяльныя пакрыццi.