У НАН Беларусі адбылася сустрэча з дэлегацыяй Інстытута даследавання металаў Кітайскай акадэміі навук
У Акадэміі навук адбылася сустрэча першага намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Віталя Залескага з дэлегацый Інстытута даследавання металаў Кітайскай акадэміі навук на чале з намеснікам дырэктара Чэнь Сінцю.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі бягучы стан навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, а таксама перспектыўныя напрамкі развіцця для сумесных даследаванняў, якія маюць як фундаментальнае, так і прыкладное значэнне.
Віталь Залескі падкрэсліў важнасць узаемадзеяння паміж акадэмічнымі арганізацыямі дзвюх краін, якое дазволіць максімальна эфектыўна выкарыстоўваць назапашаны навуковы патэнцыял і паскорыць працэс укаранення інавацыйных распрацовак у рэальны сектар эканомікі.
Дэлегацыя Інстытута даследавання металаў Кітайскай акадэміі навук знаходзіцца з візітам у Мінску з 11 па 16 мая. Праграмай іх знаходжання запланавана наведванне шэрага акадэмічных арганізацый, у тым ліку Фізіка-тэхнічнага інстытута, НПЦ па матэрыялазнаўстве, Інстытута прыкладной фізікі, а таксама Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».