Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.05.2026

Аб'яўляецца конкурс кандыдатур для прадастаўлення грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы навукі на 2027 год

У адпаведнасці з Палажэннем аб грантах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2026 г. № 84, у мэтах фінансавай падтрымкі дзейнасці, якая мае прыярытэтнае значэнне для развіцця навукі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі аб'яўляецца конкурс кандыдатур для прадастаўлення грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы навукі на 2027 год.

Заявачныя матэрыялы на суісканне грантаў у сферы навукі афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, усталяванымі вышэйназваным Палажэннем.

Арганізацыі НАН Беларусі прадстаўляюць дакументы вылучэння да 31 ліпеня 2026 г., дзяржаўныя органы і арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці – да 14 жніўня 2026 г. Дакументы накіроўваюцца ва ўпраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, каб. 317, 406). Тэлефоны для даведак: +375 (17) 275-24-56, +375 (17) 358-28-26.

Электронная версія заявачных матэрыялаў накіроўваецца на адрас: olga@presidium.bas-net.by

З формамі заявачных дакументаў і рэкамендацыямі па іх афармленні можна азнаёміцца па спасылках ніжэй:
Заяўка (форма)
Прыкладаннi 1 – 5 да заяўкі
Рэкамендацыі па афармленні асабістых спраў суіскальнікаў